Волшебное зеркальце

Быў сабе круль з крулевай і мелі адну дачку´ вельмі харошую. После ў караля жонка ўмерла і ён ажаніўся з другою, харошчаю,1 як была першая; але дачка´ ад першей жонкі за яё харошчая. Аднаго разу жонка караля падышла да люстра2 і пытаецца: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца3 яшчэ харошчая!» — адказало4 люстро. Тая крулева казала лакею весці пасербіцу на спацыр,5 там яё забіць і прынесці на тарэлцы серца. Лакей зараз павёў кралеўну на спацыр, сказаў ёй ўсё, што казала крулева, і намейсцо6 каралеўны забіў сабаку, выняў сердца і палажыўшы на тарэлцу, аднёс да крулевай; а кралеўне сказаў, каб яна ішла, куды сабе хочэ.

Крулева вельмі была рада, што стра´ціла сваю пасербіцу, ад сабе харошчую; а кралеўна, разстаўшыся з лакеем, пашла туды, куды панясуць очы. Ідзе яна дак ідзе — аж у лесе стаіць палац,7 аж там у ўсіх пакоях папрыбірано і нікога няма. Яна хадзіла па том палацы, хадзіла, аж прыязджаюць дванаццаць мужчын; а тые мужчыны былі дванаццаць братоў каралевічаў, каторые жылі ў летнім палацы. Хадзілі яны па ўсіх пакоях, аж у адном у самам астатнем знашлі панну. Разглядзеўшы яё, кажды з ней захацеў жаніцца; але як не маглі пагадзіцца,8 то узялі яё сабе за сястру і вельмі уважалі,

Тая крулева была пэўная,9 што пасербіцы няма; але аднаго раза, прэз цякавосць,10 падышла да люстра і запыталася: «Люстро, люстро! Чы харошая я?» — «Ты харошая, але твая пасербіца яшчэ харошчая — у дванаццаці братоў каралевічаў». Крулева казала прывясці да сабе бабу-чараўніцу і, даўшы ёй многа грошэй, сказала: «Глядзі ты мне, кабы пасербіцы маёй ў тры дні не было!» — «Добра!» — сказала чараўніца, перабралася за крамарку11 і пашла. Прыходзіць да таго палацу, гдзе жыла кралеўна, аж там нікога боле не застала — толькі адну кралеўну, сядзеўшую пад акном. Кралеўна, ўбачыўшы бабу, казала зараз яё да сабе прывесці і сгала разпытвацца: аткуль яна? «Я хаджу па свеце, каб што-небудзь зарабіць; я крамарка і маю да продання іголкі, шпількі, персцёнкі і другія тавары». — «Ну, пакажы!» — сказала кралеўна. Тая баба зачала паказваць персцёнкі, і кралеўна адзін упадабала,12 заплаціла болей — колькі баба хацела, і адправіла яё. Доўго перабірала кралеўна той персцёнак, а после ўлажыла на палец. Як ўлажыла, так зрабілася нежывою.

Папрыязджалі браты з палявання13 і зараз пабеглі вітацца14 з сястрою. Входзяць у яё пакой — аж яна ляжыць нежывая. Плакалі браты, плакалі, а после зачалі разбіраць, как улажыць другое адзене;15 толькі што яны зачалі разбіраць, аж адзін зняў персцёнак; як зняў персцёнак, дак кралеўна ажыла і, ўстаўшы, сказала: «Як я смачно спала!» — «Ты ня спала, але была нежывая; цябе нехта ачараваў», — сказалі брацця. «Гэта, мусібыць,16 баба, ў каторай я купіла персцёнак, мяне ачаравала». Браты, на другі дзень выезджаючы, прыказалі, каб нікога да палацу не ўпушаць.



Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.