Ошибка

Косоручка

1

Быў бацька з маткаю, мел дачку´ з сынам. Бацька з маткаю помер, і пакінулі брата з сястрою. Узяў брат дай ажаніўся; ідзе ў госці — сястру кліча, ідзе на спацыр1 — сястру кліча, гдзе якую сукню2 купіць, то для сястры лепшую.3 Дак жонцы крыўда4 стала! Даў бог сястры дзіцятка, а ў сястры есць муж, да вельмі далека. Жонка кажа: «Ну што ты лепша сястры глядзішь, як мяне. Прыедзе яе муж, то будзе яну глядзеці». Пагадзіўшы, прыежджае муж; дак яна гаворыць: «Ты прыехаў да яе, а яна з братам жыве — не глядзіць цябе!» Дак мужык5 кажа: «Жонка! Прыберыся, пайдзем на спацыр і вазьмі дзіця з сабою». Пашлі яны ў лес, прывеў ён да карча:6 «Палажы рукі!» Як яна палажыла, дак ён узяў дай па локці адсек.

2

Яна ўзяла дзіця і пашла; прыходзіць яна да вады, дак рук няма; як напіцца вады? Нагнулася дай дзіця упусціла. Стаіць, бедная, дай плача, дак ёй з вады адзываецца: «Дзеўка, дзеўка! Не плач, бяры дзіця». Дак яна адказывая:7 «Якже ж я буду браць, калі ў мяне рук няма!» — «Тачы8 ваду´, дасць бог рукі». Як яна адтачыла, даў бог рукі; дак яна ўзяла дзіця дай пашла. Ідзе дарогаю, сустрэчае яну пан; дак ён пытаецца: «Адкуль ты, кабета?»9 Дак яна адказала: «Няма чаго пану казаць, адкуль я; некалі была паняй, цяпер кабетай завуць». — «Ні пашла б ты ка мне на службу?» Яна кажа: «Пайду; алі10 ці возьмешь мяне з дзіцём?» Дак ён кажа: «Вазьму».

3

Яна прыехала, дак той сын расце да усе заве11 яго та´там.12 Ён кажа: «Якій я твой тата?» Дак ён кажа: «Прашу, татулячко, не прагневацца, маёй матульцы13 татулько рукі адсек, дак матулька пашла плачучы і мяне ў ваду ўкінула; з вады аддалося матульцы: «Не плач, кабетко! Бяры дзіця, дасць бог рукі». Дак матулька ўтачыла ваду, даў бог рукі. Матулька шла і татулька пазнала, а татулька маткі не!»

Печать