Мужик, медведь и лиса

Быў сабе гаспадар1 і пашоў гараць.2 Гаре ён дак гаре, аж прыходзіць воўк. «Чаго ты прышоў, воўче?» — кажа гаспадар. «Прышоў тваі валы´ з’есці», — кажа воўк. «Мой ты до´бранькі, мой ты галубок, пачакай3 хаця, паколь я дагару, а после сабе з’ясі». — «Добра»,4 — кажа воўк і пашоў пад воз і там лёг. Чалавек той гаре і плаче, аж прыходзіць ліска. «Чаго ты плачеш, чалавече?» — кажа яму ліска. «Я плачу таго, што прышоў да мяне воўк і хоче валы з’есці». — «Ну, калі дасі мне мех курей, то праганю воўка». — «Добра», — кажа гаспадар. Ліска пабегла на гару і крычыць: «Тру-ру-ру-ру! малады князь палюе.5 Што у цябе, чалавече, пад возам ляжыць?» Чалавек адказвае: «Калода, пане, калода!» — «Каб калода была, то на возе ляжала бы».

Воўк як пачуў, як зачне прасіць чалавека, каб узлажыў яго на воз. Чалавек узлажыў воўка на воз и зачаў гараць. I зноў6 тая ліска пабегла на другую гару і зноў крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» — «Калода, пане!» — адказаў мужык. «Каб калода была, то увязана была бы». Воўк ізноў папрасіў чалавека, каб увязаў; і той чалавек, узяўшы вяроўку, так увязаў воўка, што ён пакруціцца7 не смог.

Лісіца зноў пабегла на трэцюю гару і такса´ма8 крычыць: «Тру-ру-ру-ру! Малады князь палюе! Што у цябе, чалавече, на возе ляжыць?» Мужык таксама адказвае: «Калода, пане!» — «Каб калода была, то сакера9 ўрублена ў нёй была бы». Воўк, пачуўшы гэтыя сло´ва, зачаў прасіць чалавека, каб гдзе сакеру прычэпіў,10 каб яна стырчала.11 Чалавек, узяўшы сакеру, прышоў да воза дый як рубне ў галаву воўка, дак яго і забіў на смерць.

А лісіца, ўбачыўшы гэта, прыбегла да таго мужыка і кажа: «Я цябе абараніла ад воўка; прынесі ж мяне мех курей». — «Добра!» — кажа чалавек дый, ўзяўшы таго забітага воўка, пашоў дадому. Зняўшы шкуру з воўка, ўлажыў ў мяшок заместа курей двух сабак Серку і Берку і пашоў ў поле да ліскі, гдзе яна яго чакала.12 Прышоўшы туда, ён палажыў мяшок на землю і кажа да ліскі: «Ты разкарачсе добра, каб магла палавіць усе куры, а я іх выпушу». Ліска разкарачалася, як той чалавек казаў, і чакае, паколь ён выпусціць куры. А чалавек, развязаўшы мяшок, як выпусціць сабак, а тые сабаки як зачнуць рваць ліску.

Ліска ледва вырабіласе13 ад сабак і прыбегла да нары і пытаецца ў сваіх вачэй: «Што вы думалі, як мяне рвалі сабакі?» — «Мы думалі, — кажуць вочі, — каб як прэндзей14 уцячі15 да норкі». — «А вы, лапкі?» — «I мы тое самое думалі». — «А ты, хвасціше-дурнііце, што думаў?» — «Я думаў, каб як найпрэндзей цябе злавілі і задушылі». — «Ах ты, хвасціще! Аддам цябе сабакам!» Дый вылязла з норкі: «На, — кажа, — Серка, Берка! На хвост!» Тые сабакі парвалі ліскі хвост, дый адарвалі. Ліска бяжыць ужо са злосці16 да мужыка лаіць17 — на што ашукаў.18

Бяжыць яна, дак бачыць:19 аж штось гудзе.20 Падбягае, аж дзюравы збан21 з ветрам. «Ах ты, шельма, пане збане! І ты страшыш!» — кажа лісіца, дый ўзяла зачапіла пачапачку22 на шыю дый панясла тапіць.23 Прыходзіць да рекі, усадзіла збан дый топіць. У той збан як налілося вады, дак той збан зачаў тапіцца і павалок за сабою ліску.

А той мужык гэтое усе бачыць; пашоў да рекі, выцягнуў24 ліску, здзёр25 шкуру дый прадаў.

Внимание, откроется в новом окне. PDFПечать
 
# Мира 01.01.2016 18:00
Страсти-то какие! Вот только название неправильное: вместо медведя волк в сказке участвует. "Мужик, волк и лиса".
Хищник захотел обидеть человека. Но Хитрец человека спас от беды. За это человек затравил Хитреца собаками, неблагодарная вроде бы скотина. Но не всё так просто: Хитрец видимо был не в своём уме, идиотом был, страдал шизофренией и разделением личности, мог даже сам себе причинить вред - и видимо лучше было держаться от такого пособника по-дальше, не приваживая в друзья.
Но читать такое детям... я бы не стала.
Ответить | Ответить с цитатой | Цитировать
 
Нашли опечатку или несоответствие? Выделите текст, нажмите Shift + Enter и отправьте нам уведомление.